22.11.2017
"Зямля наш дом, у якім мы жывём"

Яна  мне дадзена адзіная

На ўсё жыццё, на цэлы век.

Мая адзіная, радзімая

У вянках лясоў і стужках рэк.

       Для дзяцей сярэдніх і старшых груп было арганізавана незвычайнае падарожжа па Беларусі. А падарожнічаць дапамагаў Дзед Барадзед і яго сябры. А каб было цікава і відавочна педагогі падрыхтавалі для дзяцей прэзентацыю "Зямля з блакітнымі вачыма".

       Дзеці спявалі , танцавалі, адгадвалі загадкі, чыталі вершы, успомнілі прымаўкі і прыказкі.