08.01.2019
Запрашаем на Каляды

Запрашаем на Каляду!

Каляды – гэта свята, якое адзначаецца са старажытных часоў і да сеняшніх дзен. На Каляды людзі весяляцца, многа спяваюць, пераапранаюцца і ходзяць па хатах, віншуюць гаспадароў. Лічылася, да каго Каляда завітае, таму пашчасціць на цэлы год.

На святочнай нядзеле ў нашым дзіцячым садку прайшлі Калядкі, у якіх удзельнічалі і дарослыя, і дзеці. У беларускую хату да гаспадыні Марыі завіталі калядоўшчыкі з Казой і Мядзведзем. Яны выконвалі калядныя песні, танцавалі беларускія народныя танцы. Мядзведзь паказваў паводзіны людзей у розных абставінах. Прыляцеўшы Чорт хацеў сапсаваць свята, з’есці каўбасы, але гэта ў яго не атрымалася, і ен пачаў гуляць з дзецьмі. Баба Яга спачатку схавала блінцы, але калядоўчыкі яе развесялілі, і яна аддала пачастункі. Цыганка нагадала ўсім дабрабыту, шчасця і здароўя на ўвесь год.

Дзеці атрымалі не толькі яркія ўражанні, але і далучыліся да традыцый беларускага народа.