23.11.2015
Заняткі па патрыятычнаму выхаванню

Да педагагічнай нарады "Сістэма работы па патрыятычнаму выхаванню ва ўстанове дашкольнай адукацыі" былі праведены адкрытыя прагляды ў кожнай узроставай групе.

У старшай групе №3 настаўнік - дэфектолаг Кургузава М.М. Правяла занятак - забаву.

Тэма: “Мой край”

Праграмны змест: далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы; пабуджаць да ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на роднай мове, выховаць пачуцце гонару за сваю нацыянальную прыналежнасць, за багацце нацыянальнай культуры.Фарміраваць гатоўнасць дзіцяці да ўдзелу ў творчай дзейнасці, выкананні народных танцаў, песень, гульняў; развіваць гуманнае стаўленне да ўсяго жывога, патрэбу ў спазнанні прыроды і асцярожным стаўленні да яе.

 

У другой малодшай №1 выхавальнік Мяцеліца Т.І. правяла занятак.

Тэма: “Таямніцы бабулінага куфэрку”

Праграмны змест: фарміраваць уменне правільна  называць навакольныя прадметы: адзення, абутку, прадметы быту; замацаваць і пашыраць уяўленні аб іх; удасканальваць навыкі якаснага гукавымаўлення; пашыраць слоўнікавы запас дзяцей. Развіваць уменне дзяцей суадносіць свае рухі з рухамі іншых у гульнях; далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры праз розныя віды гульняў. Развіваць артыкуляцыйны апарат, памяць, зрокавую і слыхавую ўвагу, упэўненнасць у сабе, камунікатыўныя якасці. Выхоўваць пачуцце нацыянальнай самасвядомасці, устойлівую цікавасць да роднай мовы, добразычлівасць.

У сярэдняй групе №1 выхавальнік Мандрык М.У. правяла занятак- свята.

 

Тэма: “Малая Радзіма”

Праграмны змест:працягваць фарміраваць у дзяцей ўяўленне аб сваей малой радзіме- аграгарадку “Жамчужны”; паказаць прыгажосць, багацце і непаўторнасць роднага аграгарадка; далучыць да культурнай спадчыны нашай мясцовасці; выхоўваць павагу, прывіць пачуцце любві і гонару да прыроды роднага краю.