Маршрут выхаднога дня
"Вёска Падгорная. Святы (Асілкавы) камень. Стаянка першабытнага чалавека "Гарадок"
Рэкамендуемы ўзрост дзіцяці:
4 - 6 гадоў
Від маршрута: аўтамабільны, пешы
Змест маршрута:
У час паездкі на аўтамабілі:
- Успомніце і разгледзьце правілы паводзін у прыродзе (лесе)
- Загадайце загадкі пра дзікіх жывёл
- Пагуляйце ў дыдактычныя гульні: “Назаві ласкава” (дарослы называе дзікую жывёлу, а дзіця называе яго ласкава);“Назаві па колеры”(дарослы называе колер, а дзіця павінна назваць прадмет жывой ці нежывой прыроды на гэты колер, які можна сустрэць у лесе)
Маршрут
Святы (Асілкавы) камень
У час пешай прагулкі па лясной дарозе разгледзьце, палюбуйцеся прыгажосцю прыроды.
Разгледзьце расліны (дрэвы, кусты, травы, кветкі) якія сустракаюцца
Спытайцеся:
- Назвы дрэў, якія сустракаюцца ў час прагулкі.
- Назвы раслін, якія сустракаюцца ў час прагулкі.
- Назвы птушак, якія сустракаюцца ў час прагулкі
Паслухайце спевы розных птушак ў лесе
На месцы археалагічнага помніка разгледзьце Святы (Асілкавы) камень
Раскажыце, што валун па форме нагадвае ступу з паглыбленнем пасярэдзіне, на дне якого знаходзіцца адбітак чалавечага следу ў натуральную велічыню.
Раскажыце пра легенды, якія звязаны з яго (адбітак чалавечага следу) узнікненнем:
- Легенда кажа, што след на камяні пакінула Божая Маці, уцякаючы ад цара Ірада.
- Другая легенда сцвярджае, што волат, змагаючыся з ворагамі, выпадкова ступіў на гэты камень, пасля чаго яго сіла павялічылася ў 10 разоў, і волат перамог.
Археалагічны помнік “Стаянка першабытнага чалавека “Гарадок”
Раскажыце:
- Археалагічны помнік “Стаянка першабытнага чалавека “Гарадок” была знойдзена ў 1951 годзе беларускімі археолагамі.
- У час раскопак быў сабраны багаты археалагічны матэрыял: абломкі глінянага посуду і вырабы з крэменю (наканечнікі стрэл, нажоў, скрабкоў, праколак, разцоў)
Спытайцеся:
- Хто такія першабытныя людзі?
- Дзе яны жылі?
- Чым займаліся?
- Як выглядалі?
Разгледзьце малюнкі з выявамі першабытных людзей, іх укладам жыцця.
Прапануйце паглядзець мультфільм пра першабытных людзей, іх жыццё.
Зрабіце разам з дзіцем (маляванне, аплікацыя, канструяванне):
- “Што я бачыў у лесе” (дрэвы, звяры, птушкі і інш.)
- “Першабытны чалавек - як я сабе яго ўяўляю”.
Прачытайце дзіцяці апавяданні пра прыроду.