26.02.2019
"Лепшы мікракабінет педагога дашкольнай установы"

У адпаведнасці з гадавым планам работу ДУА “Жамчужненскі яслі – сад” на 2018/2019 навучальны год прайшоў агляд- конкурс “Лепшы мікракабінет педагога дашкольнай адукацыі”.

Агляд конкурс праводзіўся з мэтай павышэння якасці адукацыйнага працэсу з выхаванцамі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі.

Задачы:

-удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы мікракабінетаў.

 - аптымізацыя сістэмы размяшчэння і захоўвання навучальных выданняў для педагогаў, выхаванцаў.

 - выяўленне і прапаганда пазітыўнага вопыту ўдасканалення і афармлення мікракабінетаў педагогаў.

- стымуляванне ініцыятывы пошуку, творчага патэнцыялу, прафесійнага росту педагогаў.

Конкурс праходзіў з 18.02.2019 па 26.02.2019

Члены камісіі ацэньвалі дзейнасць педагогаў па афармленні мікрокабінетоў ў адпаведнасці з распрацаванымі крытэрамі, па трохбальнай шкале.

У конкурсе прынялі ўдзел усе педагогі ўстановы.

У ходзе правядзення агляду-конкурсу членамі камісіі было адзначана, што педагогі праявілі творчы падыход у афармленні кабінетаў, усе прадстаўленыя матэрыялы адпавядалі патрабаванням вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і  праграмам спецыяльнай адукацыі, узроставым асаблівасцям дзяцей. Матэрыялы адрозніваліся арыгінальнасцю і эстэтычнасцю афармлення, выразна сістэматызаваны раздзелы, пазначаныя лагатыпам, паказальнікам. У кабінетах маецца ўся неабходная праграмная дакументацыя, навучальная літаратура для педагогаў, рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі РБ, навучальныя дапаможнікі для выхаванцаў, шырока прадстаўлены картатэкі дыдактычных, рухомых гульняў, дапаможнікі па ЗЛЖ, АБЖ, нагляднага і дэманстрацыйнага матэрыялу, картатэкі мастацкай літаратуры для выхаванцаў.

У кабінетах выхавальнікаў маюцца перыядычныя выданні: часопісы «Пралеска», «Юный спасатель» і інш.