01.03.2019
"Дзень бяспекі"

01.03.2019 года ва ўстанове праведзены  тэматычны дзень “Дзень бяспекі”, у якім прынялі ўдзел усе ўзроставыя групы і  супрацоўнікі ўстановы.

Складзены план правядзення Дня бяспекі:

МЕРАПРЫЕМСТВА

ДАТА

УДЗЕЛЬНІКІ

АДКАЗНЫ

1. Загад аб правядзенні «Дня бяспекі ва ўстанове»

 

 

Загадчык Кузьміна А.В.

2. Інструктаж педагогаў аб правядзенні «Дня бяспекі ва ўстанове»

01.03.2019

Усе супрацоўнікі ўстановы

Загадчык Кузьміна А.В.

  1. Выстава малюнкаў “Бяспека вачыма дзяцей”

01.03.2019

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі, выхаванцы

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

4. Трэніровачныя вучэнні па эвакуацыі выхаванцаў і супрацоўнікаў

01.03.2019

Усе супрацоўнікі ўстановы

Загадчык Кузьміна А.В.

5. Гутаркі “Бяспека і здароўе:

 

- “Небяспека вакол нас” (1 і 2 малодшыя групы);

- “Небяспечныя рэчы” (сярэднія групы);

- “Каб не здарылася бяды”  (старшыя групы)

 

01.03.2019

Усе ўзроставыя групы

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

  1. Гульня – спаборніцтва “Выратавальнікі”

01.03.2019

Сярэднія і старшыя групы

Кіраўнікі фізічнага выхавання

7. Чытанне дзіцячай літаратуры па тэме “Бяспека” (у лесе, на дарозе, дома)

01.03.2019

Усе ўзроставыя групы

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

  1. Экскурсія ў комнату бяспекі

01.03.2019

Усе ўзроставыя групы

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

9. Справаздача аб правядзенні “Дня бяспекі ва ўстанове”

01.03.2019

 

Намеснік загадчыка па АД Пыл А.В.

 

Усе мерапрыемствы запланаваны з мэтай:

1. Пашырэнне ведаў дзяцей аб правілах бяспечнай жыццядзейнасці ў быту, у прыродзе, паводзіны на дарозе і ўменні прымяніць атрыманыя веды ў гульнях, інсцэніроўках, у паўсядзенным жыцці.

2. Аб’яднанне намаганняў педагогаў і бацькоў у працэсе азнаямлення, павышэння граматнасці ў фарміраванні ведаў дзяцей аб правілах бяспечнай жыццядзенасці.

3. Распрацоўка наглядных матэрыялаў, метадычных дапаможнікаў.

Дзень пачаўся з трэніровачных вучэнняў па эвакуацыі. Усе выхаванцы і супрацоўнікі выйлі на вуліцу за тэрыторыю ўстановы ў паложаны тэрмін – 7 хвілін.

У кожнай узроставай групе выхавальнікі правялі з дзецьмі запланаваныя гутаркі. Для замацавання атрыманых ведаў была арганізавана выстава малюнкаў “Бяспека вачыма дзяцей”.

Кіраўнікі фізічнага выхавання арганізавалі спартыўнае свята “Выратавальнікі”.  Каманды сярэдніх і старшых груп паказалі, як яны умеюць хутка, спрытна спраўляцца з бяспечнымі сітуацыямі.

 Выхаванцы першых і другіх млодшых груп наведалі “Комнату бяспекі”. Разам з выхавальнікамі разглядзелі сітуацыю, як правільна паводзіць сябе пры пажыры.