24.11.2020
Адкрыты занятак "Даходы і расходы сямейнага бюджэту"

    Выхавальнік дашкольнай адукацыі Капуза Наталля Валянцінаўна правяла адкрыты занятак у старшай групе №4.

Тэма: Даходы і расходы сямейнага бюджэту"

Праграмныя задачы:

1.Фарміраваць уяўленні пра даходы і расходы сямейнага бюджэту, патрэбнасці членаў сям’і; фарміраваць уменні вызначаць прычынна-выніковыя сувязі паміж наяўнасцю грошай і пакупак; працягваць знаёміць з грашыма, іх функцыямі ( сродак для аплаты працы, разлікаў пры пакупках, задавальненні эканамічных патрэбнасцей); вучыць суадносіць свае патрэбнасці і магчымасці;

2.Развіваць сацыяльныя і пазнавальныя матывы, арганізатарскія здольнасці;

3.Выхоўваць пачатак разумных паводзін у жыццёвых сітуацыях, звязаных з грашыма.

Матэрыял: вучэбны наглядны дапаможнік ( ліст 55), рабочы сшытак

( стар.41), мяч.