06.04.2021
"Тыдзень лесу"

“Тыдзень лесу”

Далучыліся да акцыі “Тыдзень лесу” выхаванцы і супрацоўнікі нашай установы “Жамчужненскі яслі-сад”. Педагогі вызначылі месца для пасадкі, супрацоўнікі лясхозу забяспечылі пасадачным матэрыялам. Выхавальнікі расказалі дзецям навошта патрэбна пасадка дрэў, патлумачылі, як яе ажыццяўляць. З велізарнай адказнасцю і цікавасцю пад кіраўніцтвам дарослых выхаванцы высадзілі сажанцы елак і дубоў.  І гэта не адзінае мерапрыемства ў рамках “Тыдня лесу”. Перад правядзеннем акцыі “Тыдзень лесу” з дзецьмі правяедзена папярэдняя работа. Адбыліся гутаркі пра значэнне лесу ў жыцці чалавека, дзецям чыталіся вершы, апавяданні, казкі, дзеці разгадвалі загадкі, разглядалі карціны. Плануецца конкурс малюнкаў “Самае прыгожае дрэва”.