07.05.2021
"Тыдзень герба і сцяга"

З 3 па 7 мая прайшоў “Тыдзень герба і сцяга”. Вельмі важна выхоўваць сапраўднага патрыёта менавіта з дашкольнага ўзросту. Пройдзе час – сённяшнія выхаванцы ўстановы дашкольнай адукацыі вырастуць і будуць ствараць гісторыю сваёй краіны.

Фарміруючы ўяўленні выхаванцаў пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі – сцяг, герб, гімн, педагогі падводзяць дзяцей да разумення таго, што сімвалы не проста абазначаюць з’явы, а апісваюць, раскрываюць іх. Ва ўсіх элементах закладзены глыбокі сэнс: гісторыя паходжання дзяржавы, яе мэты, прынцыпы, нацыянальныя традыцыі, асаблівасці гаспадаркі і прыроды.

З выхаванцамі былі праведзены гутаркі пра родны край, пра сімвалы Беларусі. У старшых групах была арганізавана экскурсія да кутка дзяржаўнай сімволікі, размешчанага ў адмінастратыўным калідоры. Таксама замацаванню ўяўленняў пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь і фарміраванню паважлівых адносін да іх спрыяла знаёмства з ілюстраванай кнігай “Герб, сцяг, гімн”.

Педагогі арганізавалі з дзецьмі гульнявую дзейнасць: дыдактычныя гульні “Пра што распавядае герб Беларусі?”, “У сімвала шмат імён”; рухомыя гульні “Лянок”, “Бусел”; сюжэтна-ролевая гульня “Магазін сувеніраў”.

Планамерная, сістэматычная работа, агульныя намаганні ўстановы і сям’і, адказнасць дарослых становяцца грунтоўным падмуркам для далейшай работы па выхаванні сапраўдных патрыётаў.