18.05.2021
"Дзень Музеяў"

“Дзень музеяў”

18 мая ў нашай установе прайшоў Дзень музеяў. Ідэя стварэння міні-музеяў у дашкольнай установе – цікавая і актуальная. Гэта вельмі эфектыўная форма работы, бо яна дазваляе выхаванцам эксперыментаваць, сінтэзаваць атрыманыя веды, развіваць творчыя здольнасці і камунікатыўныя навыкі.

На сенняшніх занятках дзець змаглі пабыць суаўтарамі і стваральнікамі кампазіцый у сваіх міні-музеях. Кожны міні-музей – гэта вынік зносін, сумеснай дзейнасці выхавальніка, дзяцей і  іх бацькоў. Сення наведваннем музея нікога не здзівіш. Карцінныя галерэі, музей мастацтва і навукі сталі неад’емнай часткай нашага культуранага жыцця. А што рабіць, калі магчымасці пайсці ў музей няма? Таму педагагі нашай установы вырашылі адкрыць у кожнай групе уласны музей, няхай і маленькі.

Міні-музеі атрымаліся розныя як па афармленні, так і па змесце.