16.09.2022
«Дзень народнага адзінства»

Памятаць аб сваёй нацыянальнай прыналежнасці трэба заўсёды і ў любым узросце. Іншы раз нам не хапае ведаў аб родным краі, яго традыцыях, аб людзях - яго сапраўдных патрыётах. Каб такога не было, нашы педагагічныя работнікі з самага ранняга ўзросту абуджаюць краязнаўчую жылку і выхоўваюць патрыятычныя пачуцці малышоў. Адной з задач нашай дашкольнай установы з'яўляецца стварэнне неабходных умоў для фарміравання ў выхаванцаў уяўленняў аб культурна-гістарычнай каштоўнасці беларускага народа і развіццё нацыянальнай самасвядомасці. Свята "Дзень народнага адзінства" спрыяла далучэнню дзяцей да культуры беларускага народа, дапамагло маленькім беларусам усвядоміць сваю прыналежнасць да нацыі, багатай традыцыямі, звычаямі, дасягненнямі культуры і навукі.