16.11.2022
Адкрыты занятак у старшай групе "Восень"

У старшай групе №2 прайшоў адкрыты занятак па адукацыйнай галіне "Дзіця і прырода".

Тэма: "Восень"

Праграмныя задачы: 1)замацаваць веды дзяцей аб характэрных прыкметах восені; садзейнічаць пашырэнню ўяўленняў аб змяненнях у жывой і нежывой прыродзе;

2) развіваць уменне пазнаваць і называць віды пералётных птушак, зімуючых птушак; характарызаваць сезонныя змяненні ў жывёльным і расліным свеце, суадносіць стан жывёл і раслін з сезоннымі змяненнямі ў нежывой прыродзе;

3) выхоўваць ўменне правільна паводзіць сябе ў прыродзе, выхоўваць жаданне любавацца прыгажосцю прыроды.