14.04.2015
"Вялікдзень"

     13 красавіка выхавальнікі Кургузава М.М., Федаровіч М.В. і музычны кіраўнік Ермалінская Т.В. арганізавалі свята “ На Вялікдзень кліча звон”.

Дзінь-дон! Дзінь-дон!

Раздаецца звон, звон.

Ен з усіх бакоў звон,

 На Вялікдзень кліча ен.

       Дзеці пазнаеміліся з народным святам, праз фальклорную дзейнасць выхоўвалася павага і цікавасць да нацыянальных традыцый. Дзеці спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы і гулялі ў беларускія народныя гульні.