ЗАПРАШАЕМ НА САЙТ
ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
"ЖАМЧУЖНЕНСКІ ДЗIЦЯЧЫ САД БАРАНАВIЦКАГА РАЁНА"
225 316 Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, пас. Жамчужны, вул. Ленiна, д.10Б
тэл. 8-0163-65-60-21
ГІМН установы
1. Наш садок Жамчужненскі хораша завецца,
Бо ў гэтым садзіку весела жывецца.
Сустракаюць кожны дзень нас другія мамы,
Мы, як родненькіх сваіх, любім іх таксама.
Прыпеў: Жамчужненскі садок усім нам падабаецца
Хлопчыкам, дзяўчынкам ласкава ўсміхаецца!
Жамчужненскі садок лепшы на ўсім свеце,
Бо сябруюць у садку дарослыя і дзеці.
2. А каб жыў садочак мой яшчэ больш багата
Дапамогуць усей сям'ей дзед, матуля, тата.
Сумленым выхавальнікам дзякуюць бацькі
За шчырасць, працу, ветлівасць, шчаслівыя дзянькі.
3. Мы палічым стужачкі, казку намалюем,
З кубікаў цудоўны домік пабудуем.
Мову родную любіць, паважаць мы будзем.
Трэба край свой шанаваць беларускім людзям!
ФЛАГ. Апісанне
Белая паласа азначае, што дзіця нараджаецца чыстае і бязвіннае.
Чырвоная паласа акружае белую, так як і дарослыя акружаюць дзіця любоўю.
Блакітны промень - сімвалізуе веды, якія дапамагаюць нам выхоўваць асобу дзіцяці.
Жоўты - азначае тое, што мы вучым у радасці, шчасці, далучаем да здаровага ладу жыцця.
Зялены - дзеці ва ўстанове знаходзяцца ў міры і супакоі.
Аранжавы - стварае адчуванне дабрабыту і вяселля.
Фіялетавая паласа акружае ўсе колеры, так як дзіця дзякуючы ўсяму гэтаму становіцца асобай, якая ўмее думаць, аналізаваць, вырашаць пастаўленныя задачы.
Сіні колер - азначае тое, што дзіця выходзіць з дзіцячага саду ў вялікі мір паўнапраўнай асобай грамадства.
ГЕРБ. Апісанне
Форма герба - авал, які сімвалізуе пачатак жыцця.
Фон - аранжавы, таму што ў дзіцячым саду дзіця адчувае сябе камфортна. Контур зялены, што сімвалізуе колер жыцця і развіцця.
Дзіцячы сад, у першую чаргу, гэта - дзеці. Таму ў цэнтры герба - дзіця. Яно любіць гуляць, займацца музыкай і фізкультурай - аб гэтым сведчаць атрыбуты: цацкі, ноты і мячы, шары, фарбы. Праз гульню дзеці навучацца чытанню, матэматыцы, замежным мовам. Іх сімвалы - лічбы, літары, кнігі.
Выпускнікі авалодаюць дастатковым наборам ведаў, уменняў і навыкаў для навучання на наступнай ступені адукацыі.